Як дапамагчы
faino
ЯК ВЫ МОЖАЦЕ ДАПАМАГЧЫ
Мы з удзячнасцю прымаем дапамогу ад валанцёраў і арганізацый, якія падзяляюць нашы каштоўнасці.

Калі вы хочаце дапамагчы, пішыце на admin@faino.help
САМАЕ ВАЖНАЕ ЗАРАЗ
Мы бачым, што інфармацыю пра Faino актыўна распаўсюджваюць выданні, супольнасці, інфлюенсеры. Пасты набіраюць тысячы лайкаў і рэпостаў, аднак гэтага недастаткова.

На жаль, людзі ў крызіснай сітуацыі часта забываюць пра свой псіхалагічны стан, факусуючыся на спробах вырашыць праблемы ці стараючыся дапамагчы іншым.
Таму неабходна не толькі разказаць пра Faino, але і распаўсюдзіць ідэю аб важнасці крызіснай псіхалагічнай дапамогі ў цэлым. Асабліва сярод тых, хто яшчэ не задумаўся.

Калі ласка, пішыце аб тым, што крызісная псіхалагічная дапамога важная, пішыце аб магчымасці выкарыстоўваць Faino і аб любых іншых інструментах, даступных у вашым рэгіёне.
Калі вы хочаце узяць інтэрв'ю або атрымаць каментар ад экспертаў Faino, пішыце на admin@faino.help